ПЛАН – КАНСПЕКТ УРОКА ПА ТЭМЕ “АНТОНІМЫ”

Беларуская мова 3 клас 

         Мэта: стварыць педагагічныя ўмовы для замацавання і ўдасканальвання ведаў па тэме «Антонімы”

Задачы: садзейнічаць выпрацоўцы умення падбіраць антонімы да канкрэтнага слова, каменціраваць свой выбар правільна і паслядоўна, ствараць умовы для развіцця ў вучняў памяці, творчасці, культуры маўлення, умення ўспрымаць словы на слых,

спрыяць выхоўванню культуры паводзін падчас працы ў групах, любові да роднай мовы.

Тып: вывучэнненовагаматэрыялу.Від: урок – гульня.


Ход урока

1.Арганізацыйны момант. Эмацыянальны настрой. (Слайд 1)

                    Запіс даты ў сшытках.


2.Хвілінка чыстапісання.

         Яя  Яяя  Яв  Яш  еяе  яня  ядзя

язык шчабятаць бяжыць

За размовай хутка бяжыць час.


3.Праверка дамашнягя задання. Паўтарэнне.

   -Што такое сінонімы?

- практ.136  ціха і спакойна, пахарашэць і папрыгажэць, крочыць і тэпае, маляўнічыя і прыгожыя.

-Падбярыце і запішыце сінонімы да слова Радзіма (Бацькаўшчына, Айчына) (Слайд 2)

-Складзіце кластар “Лексічнае значэнне слова” (адназначныя словы, мнагазначныя словы, прамое значэнне слоў, пераноснае значэнне слоў).(Слайд 3)

-У сказе хвілінкі чычстапісання падкрэсліце галоўныя члены сказа і пастаўце пытанні да даданых членаў сказа. (Праверка – 1 вучань ля дошкі)


4.Новы матэрыял:

У казачнай краіне жылі-былі два браты. А звалі іх  АНЦІ і ОНІМА. Яны былі зусім розныя, непадобныя. Адзін брат быў высокі, худы і вяселы, а другі – нізкі, тоўсты і сумны. Падобныя яны былі толькі тым, што былі яны ўпартыя. І кожны стараўся ўсе рабіць на перакор другому.

Анці казаў:

-Цемна.

Оніма адказваў:

-Светла.

Оніма крычаў:

-Які салодкі пірог!

Анці ў адказ:

-Які горкі пірог.

Аднойчы братам падарылі шмат малюнкаў. І браты тут жа пачалі іх дзяліць паміж сабой.

-Падумайце, як маглі раздзяліць малюнкі нашы героі?

(день-ноч, вясёлы-сумны, высокае-нізкае)

-Што вы можаце сказаць пра значэнне гэтых слоў?

(словы, супрацьлеглыя па значэнні)

-Гэта і будзе тэма нашага ўрока. Сення на ўроку мы не толькі будзем назіраць за такімі словамі, але і будзеце падбіраць іх самі.

Анці і Оніма былі заўседы разам, але ўвесь час спарачаліся. І ўсе настолькі прывыклі іх бачыць разам, што сталі называць адным іменем.

-А каб даведацца іх імя, трэба на картках стрэлкамі злучыць супрацьлеглыя словы, а выдзеленыя літары па чарзе запісаць у клетачкі (работа ў парах).

-Як жа імя братоў? Антонімы(слайд 4)

-Гэта імя атрымалася шляхам складання іх іменаў.

Падарожжа ў мінулае. Імя “Анці” , у перакладзе з грэчаскай мовы, - супраць, “Оніма” – імя. Антонімы – супрацьлеглыя імены.

З таго часу антонімамі сталі называць не толькі братоў, але і усе супрацьлеглыя па значэнні словы. Словы-антонімы сталі блізкімі сябрамі нашых герояў.

-Сення на ўроку мы будзем назіраць за антонімамі і граматна ужываць іх у мове.  Правіла с.75 (самастойна)

Пр. 137 (вусна)

-Пастаўце пытанні да слоў-антонімаў. Які зробім вывад? (Антонімы адказваюць на адно і тое ж пытанне) (Слайд 5)

         -На маніторы бачым антонімы: вясёлы – сумаваць. Згодны са мной? (Слайд 6)

         -Выпраўце памылку і растлумачце (вяселы – сумны) (Слайд 7)

-Оніма просіць вас дапамагчы яму з выкананнем практыкавання 138.

(Цяпло- холад, расшыраюцца – сціскаюцца, зімой-летам, холадна-горача, карацейшыя-даўжэйшыя).

         -Анці сказаў, што вы не зможаце растлумачыць сэнс прыказак і прымавак з практыкавання 138. Гэта так?

Самастойная работа: спісаць адну з прыказак і падкрэсліць словы-антонімы. (Слайд 8)


Фізкультмінутка для зроку


Работа са слоўнікавымі словамі. Запісаць словы пад дыктоўку ў слупок, да іх падабраць і запісаць словы-антонімы. Што за словы мы запісалі пад дыктоўку (слоўнікавыя). Ці да ўсіх слоў можна падабраць словы-антонімы? Зрабіце вывад.

восеньскі – веснавы

адцвітаць – зацвітаць

гарадскі – вясковы

бутэрброд – (Слайд 9)

         Дзе можна паглядзець як правільна напісаць слова? (У арфаграфічным слоўніку). Якія слоўнікі яшчэ бываюць? (тлумачальныя, перакладальныя).

Існуюць слоўнікі антонімаў. Работа са слоўнікам (вусна)

 

         5.Замацаванне.

         Вусна выканаць практыкаванне 140 (назваць антонімы, паставіць да іх пытанні)

         Самастойная работа па картках.

Прачытай прыказкі. Знайдзі і падкрэслі пары антонімаў. Растлумач напісанне выдзеленых літар.

Дзе шчырая праца – там пуста, а дзе лянота – там пуста.

Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возмеш.

Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.

Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.

Чаго не згубіў, таго не знойдзеш.


Фізкультмінутка

-Браты не могуць выканаць заданне і просяць вас дапамагчы.

Запісаны словазлучэнні :  лёгкі партфель, лёгкі ветрык, лёгкая музыка, лёгкі характар. Падабраць  антонімы да пэўнага словазлучэння.

Лёгкі партфель—складаны, цяжкі, моцны.

Лёгкі ветрык-----------моцны, цяжкі, сур’ёзны.

Лёгкая музыка--------- цяжкая ,моцная, сур’ёзная.

Лёгкіхарактар------------ сур’ёзны, моцны, складаны. Слайд 10)


Гульня “Сінонімабоантонім”. 

Гульняправодзіцца з выкарыстаннемсігнальныхкартак. Калі ў сказе ўжытыантонімывучніпадымаюцькарткуаднаго колеру, калісінонімы – другога.

Ад варот  і да варот

Ходзіцьмалы, невялікі кот

Чорны хвост і белы бок

Відацьзблізку і здалёк

Ёнсамотны, невясёлы

Босяброўнямаса школы. (Слайд 11)


         Гульня “Назаві прыкметы”

Па якіх прыкметах можна проціпаставіць наступныя словы? Узор: снег белы – сажа чорная.

Нітка - канат, цукерка - шчаўе, шакалад – рэдзька, дарога – сцежка, камень – пластылін, мурашка – слон.


Самастойная праца па групах. Падбярыце антонім да кожнага словасасловазлучэння. Напрыклад: хуткабегчы – павольна ісці.

Халоднаязіма, позналегчы, падняццавысока, доўгапрацаваць, радасць ад сустрэчы, ціхаплакаць. (Слайд 12)


6.Падвядзенне вынікаў урока.

Даскажы сказ:

Словы супрацьлеглыя па значэнні - …..антонімы.

Антонімы адказваюць на …….адно і тое ж пытанне.

Антонімы робяць нашу мову ….больш выразнай.


7.Рэфлексія. Крыжаванка на маніторы.

Зло – дабро

Высока – нізка

Гарадскі – вясковы

Горкі – салодкі

Тоўсты – худы

Дзікі – свойскі (Слайд 13)

Нашы госці і я вам кажам “ДЗЯКУЙ”


Адзнакі з тлумачэннем


8.Дамашняе заданне: с.76, пр.142, правіла с.75


Приложения

Приложение №1 (Скачать).

Приложение №2 (Скачать).

Приложение №3 (Скачать).

Приложение №4 (Скачать).

Приложение №5 (Скачать).

ДАННЫЙ САЙТ БЫЛ СОЗДАН, ИСПОЛЬЗУЯ