Тэма: Кропка. Адрэзак.
Мэта: пазнаёміць вучняў з кропкай і адрэзкам.
Задачы: садзейнічаць развіццю ўмення адрозніваць прамую, крывую, адрэзак;працягваць работу над замацаваннем вывучаных таблічных
выпадкаў складання і аднімання; замацоўванню ўмення рашаць задачы вывучаных відаў;
ствараць умовы для развівацця лагічнага мыслення;
спрыяць выхоўванню пачуцця ўзаемавыручкі, сяброўства.
Форма ўрока: урок-падарожжа.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя-гульня, карткі, цягнік, аудыёзапіс “Гул цягніка”, карта Краіны Матэматыкі, табліцы, для рэфлексіі – бярозавы гай, пралескі і сонейка.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
Раз, два, тры
На мяне ты паглядзі,
А цяпер ты глянь на парту,
Ці ўсё на ёй у парадку?
Ручка, кніга ёсць на партах?
Усе гатовы да новых стартаў?
Пачынаем наш урок.
2.Знаёмства з тэмай і задачамі ўрока.
- Сёння незвычайны ўрок. Будзем падарожнічаць па Краіне Матэматыкі. Паглядзіце на карту гэтай краіны. Мы будзем рашаць прыклады, задачы, чарціць адрэзкіі дапамагаць жыхарам Краіны Матэматыкі.
А каб у нас усё добра атрымалася, давайце дружна скажам:
Я веру ў сябе!
Я люблю сябе і ўвесь свет!
У мяне ўсё атрымаецца!
-Пакажыце карткамі які настрой у вас у пачатку ўрока ўрока (вучні паказваюць карткі – смайлікі).
-Каб цягнік паехаў, трэба купіць білеты. Падыйдзіце да дошкі і запаўніце пустыя вакенцы (дзеці ля дошкі запаўняюць домікі “Склад лікаў 7,8,9,10”)
(пасля запаўнення вакенцаў, дзеці атрымліваюць білеты-сшыткі для замацавання)
-І так, цягнік наш адпраўляецца ў падарожжа (гул цягніка і дзеці ручкамі і ножкамі паказваюць рух цягніка)
Першая станцыя “Пляцоўка геаметрычных фігур”
Паўтарэнне: прамая, крывая (табліца на дошцы).
Жырафа з другога вагона прынесла для вас вяровачкі. Разгледзьце іх і скажыце чым яны адрозніваюцца (на адной завязаны 2 вузялкі).
Уводзіцца паняцце адрэзак.
Заданне ў падручніку № 1 с.60.
Заданне ў падручніку № 2 с.60
-Малайцы! Адпраўляемся далей. Гук цягніка і дзеці ручкамі і ножкамі паказваюць рух цягніка.
Другая станцыя “Палац логікі”
Слон з першага вагона прапаноўвае выканаць заданні падручніка № 3, 4, 5 с.60. Задачу № 3 рашаюць разам з настаўнікам.
Табліца “Структура задачы”
Задачу № 4 –самастойна і паказваюць моўчкі картку-адказ. Адзін вучань – на магнітнай дошцы будуе схему задачы.
Задача № 5 – мы павінны дапамагчы купіць білет на цягнік вавёрачцы – скласці задачу.
Гульня на камп’ютары “Дапамыжы ваверачцы”
-Якая пара года да нас прыйшла? Давайце адпачнём на палянцы.
Фізкультхвілінка для вачэй “Вясна ідзе”
Адпачнулі і ў шлях. Гул цягніка і дзеці ручкамі і ножкамі паказваюць рух цягніка.
Трэцяя станцыя “Уладанне плюса і мінуса”
Шымпанзэ просіць нас ёй дапамагчы выканаць заданніі № 6 і 7 на с.61.
№ 6 – па адным прыкладу.
№ 7 – настаўнік чытае прыклад – дзеці паказваюць адказ-картку.
-Малайцы! Дапамаглі шымпанзэ(слова шымпанзэ дзеці чытаюць на стэндзе – стараемся запомніць як правільна пішацца гэта слова). Адпраўляемся далей. Гук цягніка і дзеці ручкамі і ножкамі паказваюць рух цягніка.
Чацвертая станцыя “Горад лікаў”
-Каб увайсці ў вароты горада, трэба выканаць заданні ў білетах – сшытках № 1,2,3,4. Настаўнік дае кароткі каментарый да заданняў.
Самастойная работа вучняў – заданні для замацавання.
Настаўнік правярае заданні № 1,2,3 ў час, калі дзеці іх выконваюць.
Праверка задання № 4 – 2 адрэзкі.
Падвядзенне вынікаў урока.
-Малайцы! Усе добра справіліся з заданнямі. Дапамаглі ўсім, хто прасіў дапамогі. Трэба заўседы дапамагаць адзін аднаму.
-Наша падарожжа падыходзіць к канцу. Усім вялікі дзякуй за дапамогу.
-З якім новым тэрмінам мы пазнаёміліся? Адрэзак.
-Што такое адрэзак?
-Пакажыце карткамі які настрой у вас на прыканцы ўрока.
-За добрую працу я вам даю першыя кветкі вясны - пралескі. Пасадзіце іх на палянцы ў бярозавым гаі. А калі вам не спадабалася падарожнічаць, то кветку забярыце сабе.
Приложения